24.01.2022 - 28.03.2022

Тэма конкурсу – разумнае (рацыянальнае) запазычанне.

   У рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week) з 21 па 27 сакавіка 2022 года Нацыянальны банк арганізаваў конкурс відэаблогераў.

Прызы

Галоўны прыз у кожнай узроставай групе – грашовая прэмія. Журы таксама мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

 

Удзельнікі

У конкурсе могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад сямі да трыццаці аднаго года. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу. Конкурс будзе праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях.

 

Катэгорыі

ад 7 гадоў да 12 гадоў

ад 13 гадоў да 16 гадоў

ад 17 гадоў да 31 года

Этапы

Этап 1
24.01.2022 - 11.03.2022

Да 11 сакавіка трэба накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by заяўку на ўдзел у конкурсе, спасылку на старонку www.youtube.com, файлаабменніка, сацыяльных сетак, дзе размешчана конкурсная работа (відэаролік), або сам відэаролік.

Этап 2
12.03.2022 - 28.03.2022

Да 28 сакавіка будуць аб'яўлены вынікі конкурсу і названы імёны пераможцаў.

ПАТРАБАВАННІ ДА ВІДЭАРОЛІКА
Відэаролік, які прадстаўляецца на конкурс, павінен быць на тэму разумнага (рацыянальнага) запазычання. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – тры хвіліны.

ПРА ШТО ПАВІНЕН БЫЦЬ ВІДЭАРОЛІК

Усе мы жадаем жыць ва ўласным утульным доме, хораша апранацца і ездзіць на сучасным аўтамабілі. Для рэалізацыі шматлікіх мэт чалавеку патрэбны грошы. Адны людзі для таго, каб паскорыць момант набыцця жаданых выгад, эканомяць і зберагаюць, другія – шукаюць дадатковы заробак, а трэція – кіруюцца заклікамі таваравытворцаў і прадаўцоў: “Купі! Няма грошай? – Вазьмі ў доўг і ўсё роўна купі!“.

Далёка не ўсе людзі разумеюць, што грошы, узятыя ў доўг, акрамя задавальнення нашых запатрабаванняў нясуць і сур'ёзныя абавязацельствы. І для таго, каб крэдыт стаў карысным фінансавым інструментам, а не крыніцай праблем, запазычанне павінна быць "разумным", ці рацыянальным. У некаторых выпадках звяртацца да крэдытавання немэтазгодна, у сувязі з гэтым мы павінны вызначыць – калі запазычанне карысна, а калі неабходна пазбягаць даўгоў. Такім чынам, даведаемся, як, дзе і калі можна ўзяць грошы ў доўг.

Прапануем паразважаць у відэароліку на адну ці некалькі тэм разумнага запазычання. Раскажыце, ці заўсёды можна браць у доўг, дзе лепш за ўсё не пазычаць грошы, як не сапсаваць сваю крэдытную гісторыю.

 

Гаворка пра тое, што крэдыт – гэта не лёгкія грошы, з дапамогай якіх можна хутка вырашыць любую праблему. Крэдыт трэба абавязкова вярнуць, а яшчэ заплаціць працэнты за карыстанне грашыма. Таму вы павінны быць упэўнены, што зможаце вярнуць доўг (крэдыт) у пэўны тэрмін. Для гэтага трэба ўважліва вывучыць умовы крэдытнага дагавора да яго падпісання, ацаніць свае магчымасці, ведаць, з чаго складаюцца плацяжы (асноўны доўг і працэнты), якія бываюць віды крэдытаў (па мэце, па тэрмінах).

У некаторых выпадках увогуле не варта браць крэдыт. Напрыклад, калі вы ледзь-ледзь зводзіце канцы з канцамі, то крэдыт можа быць "небяспечным" і толькі пагоршыць сітуацыю.

Раскажыце, аб чым трэба падумаць перш, чым звяртацца ў банк па крэдыт. Даследуйце, калі лепш узяць у доўг, а калі назапасіць.
 

Мноства фінансавых устаноў (банкі, лізінгавыя арганізацыі, ламбарды, сэрвісы анлайн-запазычання) прапануюць разнастайныя фінансавыя прадукты і паслугі. Як зрабіць правільны выбар? Пры выбары фінансавай паслугі неабходна параўнаць прапановы розных фінансавых устаноў, вывучыць умовы некалькіх аналагічных фінансавых прапаноў, выбраць аптымальны варыянт, які адпавядае бягучым запатрабаванням.

Каб пазбегнуць непрыемнасцей, якія могуць сапсаваць вам нервы і здароўе, трэба пазбягаць прапаноў нелегальных крэдытораў аб хуткіх грошах у інтэрнэце і сумнеўных асоб, якія прапануюць свае паслугі праз аб'явы на слупах.

Паразважайце аб тым, што, робячы выбар у карысць той ці іншай фінансавай прапановы, важна разумець яе сутнасць і матывацыю пасрэдніка, разглядзець перавагі і недахопы.

Інфармацыя аб выкананні чалавекам сваіх абавязацельстваў па крэдыце перадаецца ў Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка для фарміравання яго крэдытнай гісторыі. З крэдытнай гісторыяй знаёмяцца банкі і іншыя фінансавыя ўстановы для ацэнкі добрасумленнасці сваіх патэнцыйных кліентаў. Напрыклад, калі кліент не плаціў доўг ва ўстаноўлены тэрмін ці ў яго некалькі крэдытаў на буйныя сумы, па якіх ён не разлічыўся, то, хутчэй за ўсё, новую суму яму ніхто не дасць.

"Беражы гонар з моладу" – гэтая прыказка мае сэнс не толькі ў звычайным жыцці, але і ў дзелавым. Памылкі, дапушчаныя спачатку, могуць прывесці да таго, што вас яшчэ доўга будуць лічыць некрэдытаздольным.

Жадаеце распавесці аб вопыце вашых бацькоў, старэйшых братоў і сясцёр, сяброў сям'і? Ці дапамог крэдыт ім у вырашэнні бытавых пытанняў, атрыманні адукацыі, паляпшэнні жыллёвых умоў або, магчыма, стаў цяжарам на плячах?

Даўжніком можа быць не толькі чалавек, але і прадпрыемства. Бо для таго каб бізнес развіваўся, у яго неабходна ўкладваць грошы: закупіць абсталяванне, навучыць працаўнікоў, правесці рэкламную кампанію і г.д. Дарэчы, тут дзейнічаюць усё тыя ж правілы: прымаючы рашэнне аб запазычванні, прадпрыемству трэба быць упэўненым, што яно зможа вярнуць пазыковыя грошы, працэнты і яшчэ застануцца грошы на бягучыя выдаткі. Для гэтага трэба старанна прадумаць, як будзе развівацца кампанія, разгледзець належныя плацяжы па крэдыце, план вяртання сродкаў і інш. Для ацэнкі рызык крэдытныя арганізацыі таксама аналізуюць фінансавы стан прадпрыемства, вывучаюць фінансавыя справаздачы і іншыя дакументы.

А ці можа хтосьці пазычыць цэлай краіне? Дзяржаўны доўг – гэта важны макраэканамічны паказчык, які адлюстроўвае аб'ём запазычанасці дзяржавы перад рознымі крэдыторамі, у ліку якіх могуць быць іншыя краіны, міжнародныя фінансавыя арганізацыі, банкі і нават звычайныя грамадзяне. Так-так, кожны чалавек можа пазычыць грошы дзяржаве. Для гэтага дастаткова, напрыклад, набыць дзяржаўныя аблігацыі.

Будзем рады расказу аб тым, як крэдыт можа дапамагчы прадпрыемству (ці нават дзяржаве) развіцца і дасягнуць новых вышынь. Але тут, як і з крэдытаваннем прыватных асоб, трэба памятаць, што ў доўг трэба браць толькі такую суму, якую ў стане вярнуць. А таксама трэба ведаць, што прыбыткі могуць не толькі расці, але і падаць.

Цімашэнка Аляксандр Міхайлавіч

Начальнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей - прэс-сакратар Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

Каваленка Таццяна Уладзіміраўна

Спецыяліст 1 катэгорыі аддзела фінансавай граматнасці Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка

Высоцкая Людміла Юльянаўна

Прэс-сакратар Міністэрства адукацыі

Ілюкевіч Вольга Яўгенаўна

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый

Плёнкін Віктар Анатольевіч

Начальнік Упраўлення "Крэдытны рэгістр"

Саковіч Юлія Вячаславаўна

Начальнік аддзела фінансавай граматнасці Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка

Салак Сяргей Віктаравіч

Намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка

Конкурсныя работы