ВЫНІКІ
16 снежня 2015 г. мінуў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў. Хлопцы і дзяўчаты, якія ўжо паказалі сябе фінансава адукаванымі маладымі людзьмі, справіўшыся з двума адборачнымі этапамі, сустрэліся ў Нацыянальным банку, каб змагацца за прызавыя месцы.
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемства з прывітальным словам да старшакласнікаў звярнуліся намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Леанідавіч Калечыц і намеснік Міністра адукацыі Раіса Станіславаўна Сідарэнка. Дзмітрый Леанідавіч Калечыц адзначыў, што мэтай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод вучняў з'яўляюцца папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў сярод моладзі, павышэнне патэнцыялу навучэнцаў як спажыўцоў фінансавых паслуг, фарміраванне іх базавых фінансавых кампетэнцый. "Магчыма, не ўсе з вас у будучыні захочуць стаць банкірамі, фінансістамі або эканамістамі, – сказаў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка, – але фінансавыя веды дапамогуць вам годна жыць ў дарослым свеце і з поспехам клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем'яў".
Раіса Станіславаўна Сідарэнка у сваю чаргу сказала, што ганарыцца хлопцамі і дзяўчатамі, таму што, нягледзячы на тое, што час для вучняў выпускных класаў напружаны, а таксама, улічваючы, што фінансавая граматнасць не выкладаецца ў школах, яны, тым не менш вельмі добра падрыхтаваны.
Старшакласнікі на самай справе былі на вышыні! Больш за 5,5 тысяч хлопцаў і дзяўчат з розных рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці, а фіналістамі спаборніцтва сталі толькі 21 чалавек. Маладыя людзі на працягу гадзіны старанна вырашалі фінансавыя задачы і адказвалі на пытанні.
Заданні былі ў форме тэстаў: што такое факторынг, якая ўстанова ў Беларусі стварае і вядзе рэестр лізінгавых арганізацый, колькі разоў у нас у краіне праводзілася дэнамінацыя, чаму раўняецца базавая велічыня, які дэпазіт лепш абраць інвестару, колькі адсоткаў трэба будзе заплаціць крэдытору, якія прыкметы абароны банкнот.
Намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Калечыц Д.Л. уручыў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці прызы ад Нацыянальнага банка: за першае месца – планшэт, за другое – мабільны тэлефон і за трэцяе – фотаапарат.