26.06.2020 - 01.09.2020

Дапаможнік па фінансавай граматнасці "Фінансы: дэкрэтны адпачынак, свядомае бацькоўства" дапаможа маладым бацькам навучыцца граматна кіраваць сямейным бюджэтам і планаваць сваю будучыню і будучыню дзяцей.

Дапаможнік выкананы ў зручным фармаце чэк-лістоў. У ім таксама маецца карысная інфармацыя, якая тычыцца правілаў афармлення бальнічнага па догляду за дзіцем, пералік дакументаў для атрымання дапамогі маладой маме і інш.

Праект рэалізаваны MAMA PRO пры падтрымцы Банка Дабрабыт, VISA і ўдзеле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Спампаваць дапаможнік можна тут.