Манетарная, або грашова-крэдытная, палітыка – гэта сукупнасць мер, якія могуць прадпрымаць цэнтральныя банкі розных краін для дасягнення камбінацыі сваіх мэт (цэнавай стабільнасці, фінансавай стабільнасці, захаванне ўстойлівага валютнага курсу, садзейнічанне збалансаванаму эканамічнаму росту) з дапамогай інструментаў грашовага рынку (кароткатэрміновая працэнтная) стаўка, намінальны валютны курс і інш).

Асноўнай мэтай манетарнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца цэнавая стабільнасць (устойлівая пакупніцкая здольнасць нацыянальнай валюты).

Чаму менавіта цэнавая стабільнасць?

Цанавая стабільнасць - гэта ўмераны рост цэн на тавары і паслугі, а не іх нязменнасць. Гэта важна, таму што высокая інфляцыя зніжае даходы і зберажэнні грамадзян, а таксама кампаній у рэальным выражэнні. Ва ўмовах высокай інфляцыі суб'екты імкнуцца хутчэй «матэрыялізаваць» свае грошы - набыць на іх тавары ці замежную валюту, што яшчэ больш цісне на цэны. Пры гэтым зніжаецца інвестыцыйная прывабнасць эканомікі, ускладняецца планіраванне і рэалізацыя доўгатэрміновых праектаў. Эканоміка запавольваецца, насельніцтва бяднее. Каб пазбегнуць гэтага, трэба забяспечыць цэнавую стабільнасць.

Як цэнтрабанкі дасягаюць цэнавай стабільнасці

Для дасягнення цэнавай стабільнасці розныя цэнтрабанкі выкарыстоўваюць розныя інструменты. У залежнасці ад таго, якім чынам рэгулятар дасягае канчатковай мэты, адрозніваюць тры асноўныя рэжымы манетарнай палітыкі:

Таргетаванне абменнага курсу. Пры такім падыходзе цэнтральны банк дасягае цэнавай стабільнасці шляхам забеспячэння пэўнага абменнага курсу нацыянальнай валюты. Для гэтага рэгулятар прывязвае курс нацыянальнай валюты да курсу валюты (або кошыку валют) краіны з нізкай інфляцыяй. Напрыклад, да долара ці еўра. Таму што іінфляцыя ў ЗША і Еўразоне не перавышае 1-2% у год. Калі курс нацыянальнай валюты будзе зафіксіраваны такім чынам, інфляцыя ўнутры краіны наблізіцца да інфляцыі ў краіне, якая выпускае валюту прывязкі. А для таго, каб абменны курс трымаўся на адным узроўні, цэнтрабанк выкарыстоўвае валютныя інтэрвенцыі. Прасцей кажучы - прадае замежную валюту з рэзерваў у тым выпадку, калі попыт на яе перавышае прапанову, і выкупляе лішкі, калі прапанова перавышае попыт. Такім чынам, дзякуючы інтэрвенцыям попыт і прапанова на грашовым рынку заўсёды застаюцца прыкладна аднолькавымі, што і дазваляе абменнаму курсу стаяць на месцы. Таргетаванне абменнага курсу падыходзіць краінам са значнымі рэзервамі і здольнасцю, пры неабходнасці, рэгулярна праводзіць маштабныя інтэрвенцыі.

Рэжым манетарнага таргетавання. Цэнтрабанк прыходзіць да цэнавай стабільнасці шляхам дасягнення пэўных паказчыкаў грашовай масы. Грашовая маса (або грашовая прапанова) - гэта агульны аб'ём грошай у эканоміцы, у тым ліку наяўныя сродкі, грошы на рахунках у нацыянальнай і замежнай валюце. Каб ўплываць на паказчыкі грашовай масы, цэнтрабанк рэгулюе банкаўскую ліквіднасць – то бок дае банкам дадатковыя сродкі, калі гэта неабходна, альбо, наадварот, забірае лішкі. Дасягаючы пэўных паказчыкаў, звязаных з грашовай масай, цэнтрабанк ўздзейнічае на інфляцыю. Менавіта ў такім рэжыме працуе і Нацыянальны банк Беларусі. Каб эфектыўна працаваць у рэжыме манетарнага таргетавання, трэба мець гнуткі курс нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют. Дзякуючы гэтаму цэнтрабанк можа засяродзіцца на рэгуляванні грашовай прапановы і мінімізаваць уплыў курсавога фактару.

Рэжым таргетавання інфляцыі. Пры такім падыходзе цэнтральны банк дасягае канчатковай мэты - цэнавай стабільнасці - шляхам упраўлення інфляцыйнымі чаканнямі. Пры гэтым асноўны інструмент уплыву на іх – працэнтная стаўка цэнтрабанка. Так, напрыклад, павялічваючы працэнтную стаўку рэгулятар дае сігнал аб запаволенні інфляцыі ў будучыні і наадварот. Традыцыйна ў рамках таргетавання інфляцыі і кіравання інфляцыйнымі чаканнямі цэнтрабанк публічна аб'яўляе колькасную мэту па інфляцыі ў будучыні і нясе за яе дасягненне публічную адказнасць. Пры гэтым усе рашэнні, звязаныя з грашова-крэдытнай палітыкай, прымаюцца максімальна празрыста.

Грашова-крэдытная палітыка Нацыянальнага банка Беларусі

У Статуце Нацыянальнага банка Беларусі прапісана, што асноўная мэта яго грашова-крэдытнай палітыкі – коштавая стабільнасць. Мэта па інфляцыі штогод устанаўліваецца ў Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі, а дасягае яе Нацбанк у рэжыме манетарнага таргетавання.

У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, галоўнай мэтай манетарнай палітыкі стане падтрыманне прымальнага узроўня інфляцыі ў краіне.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Ці ведаеце вы свае грошы?

Дызайн і канцэпцыя беларускіх грошай (банкнот і манет), малюнак пярэднга і адваротнага бакоў, колеравая гама і размер – вы добра ведаеце, як выглядаюць беларускія грошы? Ці ведаеце вы асноўныя элементы абароны нашых грошай?

Што вы ведаеце пра Нацыянальны банк?

У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?