Не будзьце залішне даверлівы. Прадпрымайце простыя меры засцярогі, якія пазбавяць вас ад страты грошай і нерваў.

Памятаеце, Троя была ўзята данайскімі ваярамі, якія схаваліся ў падарунку - велізарным драўляным каню? Адсюль выраз: "Бойцеся данайцаў, якiя дары прыносяць". Сёння гэтая фраза таксама актуальна. Часам падарункі могуць прыносiць не толькі радасць, але і непрыемнасці ў выглядзе пазбаўлення сваіх грошай і нерваў.

Антону патэлефанавалі невядомыя і паведамілі, што ён аказаўся шчасліўчыкам – у выніку акцыі, якая праводзіцца крамай, ён выйграў дарагі мабільны тэлефон прэстыжнай маркі. Той хто тэлефанаваў дадаў, што калі Антону будзе прапанаваны іншы падарунак, то ён будзе абавязкова на суму кошту тэлефона. Атрымаць яго можна на пошце, пры атрыманні трэба аплаціць толькі паслугі па дастаўцы і пакаванні каштоўнай пасылкі.

Пасля аплаты паштовых паслуг і паслуг адпраўшчыка ў памеры 45 рублёў высветлілася, што ў пасылцы падарункавы сертыфікат на суму 450 рублёў, які можна выкарыстоўваць толькі пры куплі тавараў са спецыяльнага каталага. Цэны ж на тавары ў гэтым каталазе моцна завышаны. Напрыклад, да рэалізацыі прапануецца тарка для агародніны за 99 рублёў, набор пластмасавых кантэйнераў за 120 рублёў, павязка на галаву за 118 рублёў і г.д. Рэальны ж кошт гэтых тавараў нашмат ніжэйшы за кошт паслуг паштовай сувязі і паслуг адпраўніка. Такім чынам грошы Антона сышлі, а наш «шчасліўчык» застаўся ні з чым, расчараваны і эмацыйна спустошаны.

Гісторыя стара, як свет - бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. І калі вам паступіў званок з абяцаннем падарунка, які вы не чакаеце, адмоўцеся ад яго атрымання і ад аплаты паслуг па яго перасылцы. Калі ж вы выказалі згоду на атрыманне падарунка на пошце і, адпаведна, пагадзіліся аплаціць паштовыя паслугі і паслугі адпраўніка, гэта з'яўляецца вуснай здзелкай і адпавядае грамадзянскаму заканадаўству.

Не імкняцеся за лёгкімі грашыма і абяцанымі дабротамі, захоўвайце спакой і цвяроза ацэньвайце сітуацыю. Майце на ўвазе, што ашуканцы працягваюць прыдумляць новыя схемы махлярства, таму заўсёды будзьце пільнымi.