Зборы ў школу – гэта падзея, хвалюючая для дзіцяці і затратная для бацькоў. Каб зэканоміць час і грошы, варта падысці да справы з розумам. Расказваем, як гэта зрабіць.

Складзіце максімальна поўны спіс неабходных рэчаў

Перад тым як адпраўляцца за пакупкамі, варта скласці спіс усяго неабходнага. З высокай верагоднасцю ў школе вам дадуць інфармацыю пра прылады, патрэбныя для навучальнага працэсу. У залежнасці ад таго, у які клас пойдзе дзіця, у спісе могуць быць наступныя пазіцыі:

  • Дзённік і вокладка,
  • Сшыткі і вокладкі для іх,
  • Вокладкі і падстаўкі для падручнікаў,
  • Пенал са змесцівам (ручкі, алоўкі, гумкі, тачылкі, лінейкі і інш.),
  • Інвентар для малявання і іншай творчасці – альбомы, фарбы, каляровая папера, клей, нажніцы, пластылін.

Таксама спатрэбіцца партфель, заплечнік або сумка, адзенне і абутак - у дзелавым стылі і спартыўная, бялізна.

Старанна ўсё прадумайце і запішыце. Пасля гэтага варта праверыць, якія рэчы ёсць у наяўнасці. Не выключана, што з мінулага года засталіся сшыткі, канцылярскія прыналежнасці. Цалкам верагодна, што і новыя красоўкі не патрэбныя, і партфель у парадку. Праглядзіце спіс і выключыце лішняе. Такім чыннам у вас застанецца пералік таго, што неабходна купіць.

Параўнайце кошты

У стагоддзе лічбавых тэхналогій няма неабходнасці абыходзіць пешшу з дзясятак крам, каб параўнаць цэны і выбраць аптымальны варыянт. Можна скарыстацца інтэрнэтам. Пачаць варта з буйных гандлёвых-інтэрнэт пляцовак. Шукайце патрэбныя пазіцыі і пазначайце кошты. Далей зазірніце на сайты дзіцячых крам, магазінаў адзення. Іх шмат, можна проста напісаць у радку пошуку "Тавары для дзяцей" плюс назва вашага горада. Цэны на патрэбныя пазіцыі таксама захавайце для параўнання. Потым можна наведацца ў гарадскі ўнівермаг. Гэтага будзе дастаткова дзеля таго, каб атрымаць поўную карціну і не пераплачваць. Для пакупак, вядома, выбірайце тыя месцы, дзе суадносіны "кошт / якасць" найбольш аптымальныя.

Шукайце зніжкі і акцыі

Да пачатку навучальнага года многія крамы прапануюць кліентам прыемныя зніжкі і акцыі. Звяртайце ўвагу не падобныя прапановы, і, калі яны сапраўды выгадныя – карыстайцеся. Гэта выдатная магчымасць зэканоміць грашовыя сродкі без шкоды якасці.

Пазбягайце крэдытаў, карыстайцеся растэрміноўкамі

Крэдыт на падрыхтоўку дзіцяці да школы варта браць толькі ў самым крайнім выпадку, калі іншых варыянтаў няма зусім. А вось беспрацэнтная растэрміноўка – добрая магчымасць закрыць пытанне са зборамі і не заплаціць лішняга. Зараз шматлікія банкі прапануюць карты растэрміноўкі з шырокай сеткай крам-партнёраў. Калі ўласных сродкаў не хапае, можна скарыстацца падобным інструментам. Звяртайце ўвагу, што пры куплі тавару ў растэрміноўку могуць не дзейнічаць некаторыя зніжкі і спецыяльныя прапановы.

Карыстайцеся ільготамі

Некаторыя катэгорыі грамадзян маюць права на дзяржпадтрымку пры падрыхтоўцы да школы. Так, напрыклад, дзеці са шматдзетных сем'яў атрымліваюць зніжку 50% пры аплаце за камплект падручнікаў. Для дзяцей-інвалідаў, сірот, дзяцей, бацькі якіх з'яўляюцца інвалідамі 1 або 2 групы, дзяцей з апякунскіх сем'яў памер скідкі складае 100% - гэта значыць плаціць за падручнікі не трэба наогул.

Акрамя таго, шматдзетныя сем'і (3 і больш дзяцей) могуць атрымаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да школы незалежна ад узроўню даходу. На кожнае дзіця належыць да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму (81,9 руб). Для атрымання матэрыяльнай дапамогі трэба звярнуцца ў мясцовае аддзяленне ФСАН, а ў Мінску – у школу.

Малазабяспечаныя сем'і, якія маюць непаўналетніх дзяцей, могуць прэтэндаваць на аднаразовую дапамогу для набыцця адзення, абутку, школьных прыналежнасцяў, альбо нават на штомесячную сацыяльную дапамогу. Памер выплаты будзе вызначацца індывідуальна ў залежнасці ад абставін кожнай канкрэтнай сям'і. Звяртацца трэба ў мясцовае аддзяленне ФСАН або службу "Адно акно".

Поспехаў у новым навучальным годзе!