У эпоху пандэміі коронавируса страхаванне на выпадак адмены падарожжа (страхаванне нявылету) стала асабліва актуальным.
Пандэмія covid-19 значна ўскладніла перамяшчэнні па свеце. Многія краіны ўсё яшчэ застаюцца закрытымі, іншыя – прымаюць турыстаў, але патрабуюць прад’явіць адмоўны ПЦР-тэст, сертыфікат аб вакцынацыі ці прайсці самаізаляцыю... правілы ў кожнай краіне свае. Аднак без пацверджання таго, што чалавек не хварэе на covid, трапіць сёння немагчыма практычна нікуды.
А што, калі падарожнік падхопіць вірус напярэдадні паездкі? Альбо захварэе нечым іншым? Або, скажам, згубіць пашпарт? Цалкам аплачаная паездка можа сарвацца, а чалавек, акрамя сапсаванага настрою, яшчэ і страціць значную суму.
Каб пазбегнуць такіх непрыемных сітуацый, можна аформіць так званую "страхоўку ад нявылету", або, афіцыйнай мовай, скарыстацца паслугай страхавання выдаткаў, звязаных з адменай замежнай паездкі. Уладальнік такога поліса ў выпадку, калі падарожжа сарвецца, атрымае грашовую кампенсацыю.
Якія рызыкі можна застрахаваць?
Зразумела, падобная страхоўка ўлічвае не толькі covid. Спіс выпадкаў, якія пакрые поліс, можа адрознівацца ў залежнасці ад страхавой кампаніі. Як правіла, у яго ўваходзяць рызыкі адмены паездкі па наступных прычынах:
- Раптоўная хвароба, траўма або абвастрэнне хранічнага захворвання - як у самога падарожніка, так і ў яго родзічаў.
- Страта пашпарта і іншых дакументаў, неабходных для падарожжа.
- Пашкоджанне ці знішчэнне аўто, на якім чалавек збіраўся падарожнічаць.
- Пашкоджанне або знішчэнне жылля вандроўцы.
- Неабходнасць прысутнасці ў судзе.
- Прызыў у войска ці на вайсковыя зборы.
- Памылковае ўключэнне падарожніка ў базу даных аб грамадзянах, якім забаронены выезд з Беларусі, альбо памылковае невыключэнне з такой базы.
- Нядобрасумленнае выкананне сваіх абавязацельстваў турыстычнай кампаніяй.
- Адмова ў атрыманні візы пры ўмове правільнага афармлення ўсіх дакументаў.
Перад заключэннем дагавора страхавання варта ўважліва вывучыць спіс рызык з усімі агаворкамі. Страхоўка можа не дзейнічаць пры шэрагу ўмоў. Напрыклад, калі візу не ўдалося атрымаць з-за забастоўкі консульскіх работнікаў або калі аўтамабіль для падарожжа быў разбіты п'яным кіроўцам.
Як застрахавацца
Калі вы набываеце тур у агента, можна спытаць пра магчымасць аформіць страхоўку ад нявылету непасрэдна ў турыстычнай кампаніі. Аформіць поліс на месцы будзе зручней. Аднак гэта не абавязкова. Падарожнік можа звярнуцца ў любую страхавую кампанію. Такая паслуга - не рэдкасць.
Калі страхавацца
Чым раней - тым лепш. Часта страхоўка абыходзіцца танней, калі афармляць яе за 20-25 дзён да вылету і раней. Звярніце ўвагу, што страхавая кампанія можа адмовіць у афармленні поліса, калі да падарожжа засталося менш за 7 дзён.
Якую суму можна атрымаць па страхоўцы
Страхавая кампенсацыя можа пакрываць не толькі ўсе выдаткі, звязаныя з падарожжам (квіткі, жыллё, віза), але і «маральную шкоду». Перад заключэннем дагавора падарожнік сумесна са страхоўшчыкам вызначае, колькі складзе выплата ў выпадку адмены паездкі. Яна можа быць больш, чым выдаткі, звязаныя з арганізацыяй падарожжа.
А таксама, чым больш патэнцыйнае страхавое пакрыццё - тым даражэй абыйдзецца сам поліс.
Страхаванне - карысная паслуга, якая дазваляе зберагчы грошы і нервы. У сучасным нявызначаным становішчы ў свеце страхавы поліс забяспечыць спакойны сон. Прыемных падарожжаў!