17.11.2017 прайшоў Мінскі гарадскі этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Мерапрыемства праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

На працягу гадзіны навучэнцы адказвалі на пытанні і вырашалі задачкі з вобласці фінансаў. Вучні добра справіліся з прапанаванымі заданнямі: сярэдні бал - 67 з магчымых 100. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел у алімпіядзе і памятнымі падарункамі ад Нацыянальнага банка.

I месца заняў Сяроў Юрый, навучэнец 11класса ДУА "Сярэдняя школа № 95 г. Мінска", ён набраў 89 балаў.

II месца - Нявера Андрэй, навучэнец 11 класа ДУА "Гімназія № 41 г. Мінска імя Срэбнага В.Х.", набраўшы 85 балаў.

III месца - Кулакоўскі Аляксандр, навучэнец 11 класа ДУА "Ліцэй № 1 г. Мінска", набраўшы 82 балы. Пераможцы выступілі перад прысутнымі, падзяліліся сваімі ўражаннямі, распавялі пра сябе і чаму вырашылі ўдзельнічаць у алімпіядзе.

Віншуем вас, пераможцы, і чакаем 15 снежня 2017 г. у Нацыянальным банку на завяршальным этапе!