Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб правядзенні конкурсу відэаблогераў на тэму "Грошы маюць значэнне". Конкурс прымеркаваны да правядзення з 12 па 18 сакавіка 2018 года. Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).

У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 10 да 31 года. Для гэтага неабходна зняць відэаролік працягласцю не больш за 2 хвіліны, у якім будзе раскрытая важнасць такіх асноўных прынцыпаў фінансавай пісьменнасці, як планаванне даходаў і выдаткаў, разумнае запазычанне, захаванне, параўнанне і аналіз пры выбары фінансавай паслугі, ацэнка фінансавых рызык.

Сваю конкурсную працу (відэаролік) альбо спасылку на яго на www.youtube.com неабходна да 28 лютага 2018 года накіраваць на электронны адрас media@tutby.com з пазнакай "Грошы маюць значэнне".

Галоўны прыз - грашовая прэмія ў памеры 1000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месца - 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены не пазней за 18 сакавіка 2018 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе.