Ужо 4 раз у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці для вучняў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі.

Арганізатарамі алімпіяды з'яўляюцца Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (сумесная пастанова аб правядзенні алімпіяды ў 2017 годзе тут).

Алімпіяда ў 2017 годзе пройдзе ў чатыры этапы:

на ўзроўні ўстаноў адукацыі (верасень 2017);

раённы (2017.09.20);

абласны (Мінскі гарадскі) (2017.11.17);

заключны рэспубліканскі (2017.12.15).

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў будынку Нацыянальнага банка. У дапамогу старшакласнікам і настаўнікам  распрацаваны метадычныя рэкамендацыі. Яны ўключаюць апісанне тым алімпіядных заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады заданняў з адказамі і тлумачэннямі. Запрашаем старшакласнікаў прыняць удзел у алімпіядзе па фінансавай граматнасці!