Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне".

Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 16 сакавіка 2020 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by з паметкай "Грошы маюць значэнне". Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 27 сакавіка 2020 года.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 гадоў да 12 гадоў, ад 13 гадоў да 17 гадоў, ад 18 гадоў да 31 года. У ім могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія занялі другое і трэцяе месца, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ, і інш.)