Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 22 па 28 сакавіка 2021 г. пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы".

Традыцыйна ў рамках Global money week ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці моладзі. Прапануем падтрымаць правядзенне Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі і арганізаваць у названы перыяд ва ўстановах адукацыі заняткаў для маладых людзей па тэме лічбавай бяспекі асабістых фінансаў. Таксама вітаюцца любыя іншыя тэмы, якія дазволяць маладым людзям лепш арыентавацца ў свеце фінансаў.

Інфармацыю аб праведзеных мерапрыемствах чакаем да 9 красавіка 2021 года на е-mail: fingramota@nbrb.by (кароткае апісанне мерапрыемстваў, фатаграфіі) для абагульнення інфармацыі і адпраўкі яе ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, а таксама размяшчэння на Адзіным партале фінансавай граматнасці www.fingramota.by.

Спампаваць прэзентацыю "Лічбавая граматнасць у фінансавай сферы" можна тут.