Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік на тэму разумнага (рацыянальнага) запазычання. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – 3 хвіліны.

Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную работу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 11 сакавіка 2022 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны не пазней за 28 сакавіка 2022 года.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 16 гадоў, ад 17 гадоў да 31 года. У ім могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу.

Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Для работ, якія занялі другое і трэцяе месцы ў кожнай з узроставых катэгорый, прадугледжаны прэміі 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ, і інш.) глядзіце тут.

Конкурс прымеркаваны да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week), які сёлета пройдзе з 21 па 27 сакавіка. Конкурс праводзіцца з 2018 года. У 2021 годзе колькасць дасланых работ перавысіла 650.