Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", прымеркаванага да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь з 20 па 26 сакавіка 2023 года Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было зняць відэаролік аб супергероі, надзяліўшы яго адной або некалькімі "суперсіламі" фінансавай граматнасці. У прадстаўленых работах маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі расказвалі аб прынцыпах планавання персанальных фінансаў, важнасці зберажэнняў, рацыянальных запазычаннях, адказных адносінах да асабістых фінансавых рашэнняў і фінансавай бяспецы. Усяго сёлета на конкурс паступіла 380 відэаролікаў.

Па рашэнні журы конкурсу ў малодшай узроставай групе (ад 7 да 12 гадоў):

першае месца прысуджана рабоце Юркевіч Віялеты (г. Мазыр, Гомельская вобл.);

другое месца заняў ролік Ганчарова Аліка (г. Віцебск);

трэцяе прызавое месца – у работы Крынскага Ягора (г. Навагрудак, Гродзенская вобл.).

У сярэдняй узроставай групе (ад 13 да 15 гадоў):

першае месца прысуджана калектыўнай рабоце, аўтарамі якой з'яўляюцца Нямчынская Караліна, Завадскі Данііл і Гілёва Марыя (г. Віцебск);

другое месца заняла таксама калектыўная работа, у стварэнні якой удзельнічалі Амелька Максім, Алекснін Мікіта, Мазоль Аляксандра, Керымава Дзінара і Гюнгер Ясеміна (г. Мінск);

трэцяе месца – у роліка Вашчанкі Ульяны (г. Салігорск, Мінская вобл.).

У старэйшай узроставай групе (ад 16 гадоў да 31 года):

першае месца заняла работа Колас Алены (г. Жлобін, Гомельская вобл.);

другое месца прысуджана калектыўнай рабоце Пасунько Юліі (аг. Дубна, Гродзенская вобл.) і Несцеравай Паліны (в. Заполле, Гродзенская вобл.);

трэцяе месца – у работы Лешкавай Ксеніі (г. п. Акцябрскі, Гомельская вобл.).

Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе атрымаюць грашовыя прызы: за 1-е месца – 1000 рублёў, за 2-е і 3-е месцы – 700 і 500 рублёў адпаведна.

Акрамя таго, журы конкурсу прыняло рашэнне ўзнагародзіць заахвочвальнымі грашовымі прызамі ў памеры 400 рублёў пяць наступных канкурсантаў:

Лавец Лізавету (г. Мінск);

Мартынчука Мацвея (г. Брэст);

Памешчыкава Ягора (г. Віцебск);

Шакаля Максіма (г. Дзяржынск, Мінская вобл.);

Шыдлоўскага Аляксандра (г. Мінск).

Ролікі-пераможцы можна паглядзець на Адзіным партале фінансавай граматнасці .

Даведачна: Конкурс відэаблогераў "Грошы маюць значэнне" праходзіць у Беларусі з 2018 года і з'яўляецца адным са значных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці моладзі. Галоўная мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі моладзі да тэмы фінансавай граматнасці і папулярызацыя базавых ведаў у галіне фінансаў. За ўвесь час правядзення на конкурс паступіла амаль 2,5 тысячы работ.