З 4 па 11 мая 2023 г. Сбер Банк правёў Дні фінансавай граматнасці для ветэранаў і пажылых людзей.

Навучэнне было арганізована працаўнікамі банка па ўсёй краіне для ветэранаў вайны і пажылых людзей. Спецыялісты банка выбралі найбольш зручны фармат правядзення сустрэчы для слухачоў: самастойна прыязджалі да ветэранаў дадому, праводзілі Дні адчыненых дзвярэй у офісах і семінары ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуй вам, дарагія ветэраны!