Канец навучальнага года – любімая пара для любога школьніка, так як наступаюць летнія канікулы, а для некаторых гэта яшчэ і пара падвядзення вынікаў тых ведаў і навыкаў, якія былі дасягнуты на працягу ўсяго навучальнага года.

Хупавыя прычоскі, рознакаляровыя і бліскучыя касцюмы – усё гэта гарадскі агляд-конкурс спартыўнага танца "Вясновыя рытмы", які быў праведзены сярод вучняў пачатковых класаў. Самыя маленькія ўдзельнікі, якія толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў бальных танцах прадэманстравалі гледачам свае навыкі ў танцах. Маленькія артысты стараліся даставіць гледачам максімум станоўчых эмоцый.

Падатковыя органы г. Мінска павіншавалі ўдзельнікаў конкурсу з Днём абароны дзяцей, а пераможцам конкурсу ўручылі кнігі казак аб падатках. Падчас летніх канікул у дзяцей будзе час бліжэй пазнаёміцца з прыгодамі галоўных герояў – дзяўчынкі Ліліі і ката высакароднай пароды, а таксама павысіць сваю падатковую пісьменнасць.

Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па г.Мінску, тэл. 229-26-42