Пры выкарыстанні інфармацыі, размешчанай на сайце fingramota.by, спасылка на сайт абавязковая!

Зубр у касе банка: БПС-Сбербанк прадставіў сумесны праект з дзіцячым часопісам "Вясёлка"

14.10.2019

БПС-Сбербанк запрасіў у госці вучняў сярэдняй школы №20, каб расказаць пра сучасныя банкаўскія тэхналогіі і прэзентаваць разам з галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса "Вясёлка" Уладзімірам Ліпскім сумесны праект аб фінансах.

Падчас экскурсіі па падраздзяленню банка Намеснік Старшыні Праўлення БПС-Сбербанка Лілія Астаповіч, а таксама менеджэры банка расказалі дзецям пра важнасць фінансаў у жыцці кожнага чалавека, пра тое, што такое банк, і якія аперацыі штодня выконваюць яго супрацоўнікі.

Школьнікі з цікавасцю разглядалі сучасныя банкаматы, якія прымаюць наяўныя грошы, вывучалі магчымасці тэрміналаў і касаў.

У ходзе экскурсіі дзеці даведаліся пра правіла карыстання банкаўскімі картамі, а таксама пра тое, як не трапіць на хітрыкі фінансавых махляроў.

Вялікую цікавасць навучэнцаў выклікалі манеты з каштоўных металаў і зліткі як адзін са спосабаў захоўвання грошай. Сімвал часопіса, Вася Вясёлкин, які вітаў ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак у пачатку экскурсіі, прыслухаўся да парад экспертаў і вырашыў набыць падарунак маме - медна-нікелевую манету. Да здзіўлення вучняў касавым работнікам апынуўся талісман спартыўнай каманды БПС-Сбербанка - Сберзубр.

Экскурсія стала часткай прэзентацыі сумеснага праекта па фінансавай граматнасці БПС-Сбербанка і часопіса "Вясёлка". Пра ідэю праекта дзецям расказаў галоўны рэдактар часопіса, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Цяпер штомесяц, на працягу ўсяго навучальнага года, юныя чытачы часопіса будуць даведвацца аб разных банкаўскіх працэсах і прадуктах са старонак выдання.

БПС-Сбербанк з'яўляецца актыўным інвестарам у розныя адукацыйныя праграмы. Банк праводзіць навучальныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці розных слаёў насельніцтва ва ўзросце ад 4 да 80 гадоў.

У 2015 годзе Банк запусціў унікальны праект "Школа новых магчымасцяў", у якім ужо паўдзельнічала больш за 2000 чалавек.

У 2019 годзе БПС-Сбербанкам была анансавана ініцыятыва "Настаўнік для Беларусі", накіраваная на павышэнне якасці навучання ў сельскіх школах.

КУРСЫ валют

26.01.20 27.01.20
EUR Еўра 2,3339 2,3339
USD Долар ЗША 2,1130 2,1130
RUB 100 Расійскіх рублёў 3,4178 3,4178
Кошык валют (USD, EUR, RUB) 0,2741
Правер сваю фінансавую дасведчанасць

Навіны

Стартавала рэспубліканская акцыя “Права на службу людзям”

23.12.2019

20 снежня 2019 года ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" былі прэзентаваныя інфармацыйныя буклеты, выпушчаныя ў рамках рэспубліканскай акцыі "Права на службу людзям". 

Актуальная інфармацыя

З Калядамі і Новым Годам!

25.12.2019

Дарагія сябры!

Віншуем Вас з навагоднімі святамі! Жадаем моцнага здароўя, шчасця, натхнення, фінансавага дабрабыту, рэалізацыі ўсіх планаў і самых смелых ідэй.

Які крэдыт сапраўды таннейшы?

З уступленнем у сілу новага Банкаўскага кодэкса ў Беларусі былі "знішчаны" ўсе камісіі па крэдытах, якія раней часта прапаноўвалі асобныя банкі. Аднак поўнай празрыстасці чакаць не выпадае. Так ці іначай банкі будуць імкнуцца ўзяць грошы хаця б за што-небудзь. Тым больш паказваць у рэкламе завоблачныя стаўкі нікому не захочацца.

Калі вы хочаце выбраць найбольш выгадны і прымальны для вас крэдыт (калі, дарэчы, ён сапраўды патрэбны і без яго ніяк не абысціся), то неабходна звяртаць увагу не толькі на стаўку, якую вам прапануюць. 

Заўсёды пытайцеся наконт усіх выплат, якія вы павінны будзеце зрабіць, калі прыходзіце ў банк па крэдыт (незалежна ад таго, які гэта крэдыт, — спажывецкі, на картку, экспрэс-крэдыт, крэдыт на нерухомасць і аўтамабіль). Гэта могуць аказацца: плата за афармленне дакументаў, за выпуск крэдытнай карткі, страхаванне, за зняцце наяўных сродкаў і гэтак далей. Будзьце пільнымі.

Беражы крэдытную гісторыю з самага пачатку

Знайсці сёння чалавека, жыццёвы "анамнез" якога ні быў бы абцяжараны хаця б адным крэдытам, справа не з простых.

Як спланаваць уласны бюджэт?

1. Неабходна вызначыць, якія даходы ёсць у сям’і, гэта значыць тыя сродкі, якія маюцца ў вашым распараджэнні ці будуць мецца. Напрыклад, зарплата, даходы ад укладаў і г.д.

2. Варта распісаць і ўлічыць усе выдаткі, размеркаваўшы іх на абавяз- ковыя (неабходныя) і неабавязковыя.

3. Наступны крок — супаставіць даходы і выдаткі. Калі даходаў больш, чым выдаткаў, то гэта значыць, што вы на правільным шляху і можаце вы- карыстоўваць гэтую розніцу на датэрміновае пагашэнне крэдыту, на доўгатэрміновае планаванне, зберажэнні. Калі расходаў больш, чым даходаў, то неабходна старанна ацаніць свае неабавязковыя выдаткі і па максімуме скараціць іх, каб даходы зраўняліся з выдаткамі. І ў далейшым неабходна строга кантраляваць свае даходы і выдаткі.

Для складання бюджэту на больш доўгі тэрмін патрабуецца ўлічыць яшчэ такія фактары, як эканамічная сітуацыя ў краіне, інфляцыя. Складанне сямейнага бюджэту і яго выкананне прывядзе да эканоміі пэўнай колькасці грошай, якія пасля будуць неабходныя для рэалізацыі жыццёвых мэт. Міжнародныя спецыялісты раяць 5—10% ад даходу адкладаць, фарміруючы тым самым падушку бяспекі сям’і. У кожнай сям’і падушка бяспекі павінна складаць 3-4 штомесячныя бюджэты. Бо заўсёды ёсць незапланаваныя выдаткі. У сярэднім збалансаваны бюджэт сям’і выглядае наступным чынам:

— 50—60% — абавязковыя плацяжы, пакупка рэчаў, неабходных для жыцця;

— 20—30% — забавы, падарожжы, адпачынак;

— 10—20% — зберажэнні (рэзервовы фонд; сродкі для далейшага інвеставання; назапашванне пэўнай сумы на якую-небудзь глабальную куплю; пенсійныя зберажэнні і інш.).

Як выбраць крэдыт?

Рашэнне аб звароце за крэдытам павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Падумайце і яшчэ раз крытычна ацаніце неабходнасць звяртацца за крэдытам. Пажадана, каб крэдыт браўся на сапраўдна неадкладныя і абгрунтаваныя мэты. Ва ўсіх астатніх выпадках лепш накапіць. Але ў жыцці бываюць такія сітуацыі, калі без дадатковых грашовых паступленняў немагчыма вырашыць тую ці іншую важную праблему і неабходнасць узяць крэдыт прызнаецца надзённай.

Перад падпісаннем крэдытнага дагавора старанна вывучыце яго. Ніколі не падпісвайце паперы не чытаючы! Уважліва і ўдумліва чытайце ўсе пункты крэдытнага дагавора! У гэтых мэтах, па магчымасці, вазьміце крэдытны дагавор дадому, больш уважліва вывучыце яго ўмовы, якія ўстанаўліваюць Вашы абавязкі, пераканайцеся, што крэдытны дагавор не ўтрымлівае умоў, пра якія Вам не вядома ці сэнс якіх Вам не ясны. Звярніце ўвагу, дапускаецца ці ўмовамі крэдытнага дагавора магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Часам банкі ва ўмовы крэдытнага дагавора ўключаюць пункты, якія змяшчаюць штрафныя санкцыі ці камісіі за датэрміновае пагашэнне крэдыту. Для ўсіх фінансавых устаноў агульным з'яўляецца патрабаванне Нацыянальнага банка: прадастаўляць кліенту поўную інфармацыю аб працэнтах па крэдыце, забароненыя «схаваныя» плацяжы і камісіі. У мэтах абароны правоў крэдытаатрымальнікаў маецца таксама патрабаванне аб тым, што змяненне ўмоў крэдытнага дагавора, якое цягне змяненне памеру працэнтаў за карыстанне крэдытам, магчыма толькі пасля заключэння дадатковага пагаднення з крэдытаатрымальнікам. У разе не згоды на змяненне ўмоў крэдытаатрымальніку прадастаўлена права датэрміновага пагашэння крэдыту. Пры гэтым тэрмін пагашэння не можа складаць менш за тры месяцы з дня прад'яўлення патрабавання аб датэрміновым вяртанні.