Узнагароджанне пераможцаў першага этапу конкурсу «Сам себе дизайнер»
У суботу 23 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў першага этапу конкурсу "Сам сабе дызайнер". На цырымоніі прысутнічалі пераможцы і іх бацькі, прадстаўнікі БЕЛКАРТ і Беларусбанка, а таксама чальцы журы.
Распачалі цырымонію ўзнагароджання прадстаўнікі плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ і Беларусбанка, якія выступілі з вітальным словам.
Прызы атрымалі не толькі пераможцы конкурсу. Спецыяльны падарунак атрымаў і самы маленькі ўдзельнік конкурсу – чатырохгадовы Макар Шубовіч.
З творчым нумарамі на мерапрыемстве выступілі выхаванцы тэатральнай подыум-школы “Зоркі Вясёлкі” і цыркавы жанглёр.
Прыемным бонусам для наведвальнікаў цырымоніі ўзнагароджання стала экскурсія па Нацыянальнаму мастацкаму музею. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія захоўваюцца ў экспазіцыі музея.
Конкурс "Сам сабе дызайнер" праводзіцца ў рамках праекта kartochki.by, які рэалізуе плацёжная сістэма БЕЛКАРТ сумесна з Беларусбанкам. Праект быў запушчаны ў траўні 2016 года. Кожны месяц журы абірае лепшыя працы, якія створаныя з дапамогай сэрвісу kartochki.by. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць свой дызайн, паставіць галачку ў поле "Прыняць удзел у конкурсе" і ўказаць дадатковую інфармацыю пра сябе.
КУРСЫ валют |
08.12.19 | 09.12.19 |
EUR Еўра | 2,3479 | 2,3479 |
USD Долар ЗША | 2,1154 | 2,1154 |
RUB 100 Расійскіх рублёў | 3,3195 | 3,3195 |
Кошык валют (USD, EUR, RUB) | 0,2706 |
Навіны
Прэзентацыя "Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць"
Дарагія сябры!
Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі 8 - 11 класаў падчас Міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 25 па 31 сакавіка 2019 г.
Актуальная інфармацыя
Конкурс студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў!
Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь!