У артыкуле пагаворым аб тым, якія правы ёсць у спажыўцоў фінансавых паслуг і як іх абараніць.
Калі мы атрымліваем паслугі (напрыклад, стрыжку ў салоне прыгажосці, урокі замежнай мовы, кансультацыю лекара), мы, як правіла, аплачваем іх грашыма. Аднак грошы могуць быць не толькі сродкам аплаты, але і непасрэдна аб'ектам аказання паслуг. У такім выпадку размова ідзе аб фінансавых паслугах.
Фінансавыя паслугі аказваюць банкі, страхавыя кампаніі, мікрафінансавыя арганізацыі і іншыя. Узаемаадносіны паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі фінансавых паслуг падпадаюць пад дзеянне грамадзянскага права.
Усё гэта азначае, што ў выпадку з фінансавымі паслугамі ў спажыўца ўзнікаюць такія ж правы і абавязкі, як і ў выпадку з любымі іншымі. У нашым артыкуле пагаворым аб абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг і аб тым, як гэта працуе ў Беларусі.
Правы спажыўцоў фінансавых паслуг
Не мае значэння, ці бераце вы аўто ў лізінг, афармляеце страхавы поліс, арандуеце дэпазітарый або адкрываеце рахунак у банку – закон надзяляе Вас такімі ж правамі, як і ў выпадку спажывання іншых паслуг.
Асноўным дакументам, які рэгулюе ўзаемаадносіны спажыўцоў тавараў і паслуг і іх пастаўшчыкоў, з'яўляецца Закон «Аб абароне праў спажыўцоў». Яго апошняя рэдакцыя апублікавана 3 чэрвеня 2018 года.
У артыкуле 5 закона выдзеленыя наступныя правы спажыўца:
- даступнасць ведаў ў галіне абароны правоў спажыўцоў;
- інфармацыю аб таварах (работах, паслугах), а таксама аб іх вытворцах (прадаўцах, пастаўшчыках, выканаўцах);
- свабодны выбар тавараў (работ, паслуг);
- належную якасць, у тым ліку бяспеку тавараў (работ, паслуг);
- пакрыццё ў поўным аб'ёме страт (шкоды), панесеных праз недахоп тавараў (работ, паслуг), у тым ліку на кампенсацыю маральнай шкоды;
- дзяржаўную абарону сваіх правоў;
- грамадскую абарону сваіх правоў;
- стварэнне аб'яднанняў спажыўцоў.
Такім чынам, найважнейшае з вашых правоў – атрымліваць поўную і праўдзівую інфармацыю аб паслузе, якую вам плануюць аказаць.
Не саромейцеся задаваць пытанні! Купляючы страхоўку, спытай: якія ўмовы аднясення да страхавога выпадку, які тэрмін страхавой выплаты. Размяшчаючы ўклад, удакладніце, ці зможаце Вы забраць яго датэрмінова, калі вырашыце набыць рэч, на якую збіраеце грошы, ранней за вызначаны тэрмін вяртання ўкладу. Набываючы аўтамабіль у лізінг, запытайцеся, ці можаце Вы, напрыклад, перафарбаваць гэта аўто і самастойна выбіраць станцыю абслугоўвання?
Вы маеце права на добрасумленнае стаўленне з боку пастаўшчыка фінансавай паслугі. Важна разумець, што навязванне дадатковых паслуг недапушчальна. Калі, напрыклад, супрацоўнікі банка пераконваюць Вас, што без пакупкі страхоўкі Вам адмовяць у крэдыце альбо ўгаворваюць Вас узяць крэдыт на значна большую суму, чым Вам патрабуецца – нядобрасумленная практыка і парушэнне Вашых правоў.
У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў з фінансавай арганізацыяй Вы маеце права на эфектыўнае вырашэнне спрэчак, у тым ліку на зварот у суд і іншыя дзяржаўныя органы для абароны сваіх інтарэсаў.
Абавязкі спажыўцоў фінансавых паслуг
Варта разумець, што дагавор, пад якім Вы ставіце свой подпіс (у папяровым варыянце або з дапамогай электронных сродкаў), замацоўвае вашы адносіны з арганізацыяй, якая аказвае вам паслугу, і менавіта яна будзе прынятая да ўвагі ў выпадку ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі ў судзе. А вусныя кансультацыі, рэкламныя заявы і інфармацыя на сайце не з'яўляюцца абавязацельствамі, вы не зможаце спаслацца на іх у судзе.
Таму асноўны абавязак спажыўца фінансавых паслуг – уважліва вывучыць дагавор і ацаніць яго з пункту гледжання захавання сваіх правоў.
Адказна трэба ставіцца не толькі да крэдытных дагавораў, але і да дагавораў банкаўскіх укладаў ці страхавання. Напрыклад, размяшчаючы ўклад, спытайце пра магчымасць і ўмовы датэрміновага зняцця, папаўнення рахунку, каб прапанаваныя ўмовы ўлічвалі Вашы патрэбы.
Наколькі б ні было дасканалым заканадаўства па абароне правоў спажыўцоў – многае залежыць ад ведання сваіх правоў і папярэджання іх парушэння.
Памятайце! Лепш атрымаць дадатковыя кансультацыі, удакладніць магчымыя рызыкі самастойна да заключэння дагавора, чым потым марнаваць час і рэсурсы на аднаўленне сваіх правоў.
Якія яшчэ законы ў Беларусі закліканы абараніць правы спажыўцоў фінансавых паслуг?
Акрамя Закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» у нашай краіне дзейнічаюць заканадаўчыя акты, якія канкрэтызуюць і ўзмацняюць абарону кліентаў банкаў, лізінгавых, страхавых і іншых фінансавых кампаній.
Напрыклад, у Беларусі вяртанне банкаўскіх укладаў гарантуецца дзяржавай. Закон «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)» прадугледжвае, што фізічная асоба можа звярнуцца ў Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі ўкладаў, якое забяспечыць вяртанне сумы ўкладу за кошт рэсурсаў, што размяшчаюцца банкамі ў якасці абавязковых рэзерваў, калі банк не можа выканаць свае абавязацельствы.
Указ Прэзідэнта ад 23 кастрычніка 2019 г. № 394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні займаў» (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2021 г. № 196) уводзіць абмежаванні па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на карысць некрэдытных фінансавых арганізацый, што таксама дазваляе зменшыць рызыкі для спажыўцоў.
Абарона правоў спажыўцоў таксама забяспечваецца Гражданскім кодэксам і іншымі прававымі актамі.
Хто дапаможа беларускаму спажыўцу фінансавых паслуг абараніць свае правы?
Работа дзяржаўных органаў па абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг праводзіцца па двух напрамках:
- рэактыўны (праца са зваротамі грамадзян);
- прэвентыўны (выяўленне і ўстараненне практык, якія могуць нашкодзіць інтарэсам спажыўцоў фінансавых паслуг).
У выпадку парушэння вашых правоў страхавымі кампаніямі трэба звярнуцца ў Міністэрства фінансаў, банкамі, лізінгавымі, інвестыцыйнымі кампаніямі – у Нацыянальны банк.
Нацыянальны банк, перш за ўсё, кантралюе выкананне банкамі і некрэдытнымі фінансавымі арганізацыямі абавязковых умоў дагавора, спыняе навязванне паслуг, утойванне істотнай інфармацыі, наўмыснае ўвядзенне ў зман і іншыя нядобрасумленныя практыкі з боку банкаў і некрэдытных фінансавых арганізацый.