З 22 па 28 сакавіка 2021 года ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week). Глабальным каардынатарам гэтай інфармацыйнай кампаніі па павышэнню дасведчанасці моладзі аб фінансах з'яўляецца Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

 

У гэтым годзе слоган Тыдня фінансавай граматнасці - "Беражы сябе, беражы свае грошы" (з тэматычным акцэнтам на пытаннях лічбавай граматнасці ў фінансавай сферы). Лічбавыя тэхналогіі ўпэўнена ўваходзяць у наша жыццё і робяць яго больш камфортным. Імклівае развіццё лічбавых фінансавых прадуктаў і сэрвісаў, актыўнае ўзаемадзеянне з фінансавымі арганізацыямі адбываецца з дапамогай новых рашэнняў і перамяшчаецца з сферы афлайн-камунікацый у віртуальнае онлайн-асяроддзе. Гэтыя працэсы суправаджаюцца узнікненнем новых фінансавых рызык і абвастраюць пытанні фінансавай бяспекі. Веданне і выкананне асноўных правілаў лічбавай бяспекі дазваляюць мінімізаваць рызыкі быць падманутымі ашуканцамі, якія спрабуюць скрасці грошы з дапамогай лічбавых тэхналогій.

Па традыцыі, цырымонія ўрачыстага адкрыцця Тыдня фінансавай граматнасці прайшла на пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы 22 сакавіка 2021 года. Сімвалічны удар біржавога звона даў старт правядзенню розных мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

З прывітальным словам да моладзі звярнуліся Старшыня Праўлення Біржы Андрэй Аухименя і начальнік аддзела фінансавай граматнасці Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Юлія Саковіч.

Маладым людзям распавядалі аб фондавым, валютным, тэрміновым і грашовым рынках, біржавых інструментах, дыстанцыйным біржавым гандлі, банкаўскім абслугоўванні, у рэжыме рэальнага часу прадэманстравалі магчымасці сістэмы "Біржа-онлайн", пазнаёмілі дзяцей з правіламі фінансавых паводзін і асноўнымі момантамі лічбавай фінансавай бяспекі.

У цырымоніі адкрыцця Тыдня фінансавай граматнасці прынялі ўдзел адначасова больш за 50 школ, гімназій, каледжаў з розных рэгіёнаў страны - ад сталіцы да раённых цэнтраў, аграгарадкоў і вёсак, ахапіўшы ўсе вобласці краіны.