Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб правядзенні конкурсу відэаблогераў на тэму "Грошы маюць значэнне". Конкурс прымеркаваны да правядзення з 12 па 18 сакавіка 2018 года. Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).
Дарагія сябры! Віншуем Вас з Новым годам і Раством Хрыстовым!
Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў вызначаны 15 снежня 2017 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
17.11.2017 прайшоў Мінскі гарадскі этап алімпіяды па фінансавай граматнасці. Мерапрыемства праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.
Ужо 4 раз у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці для вучняў устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі.
Больш за 32 тысячы беларускіх старшакласнікаў праверылі свае фінансавыя веды ў ходзе першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, якую штогод праводзяць Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
19-20 верасня 2017 года ў г. Мінску адбылася міжнародная канферэнцыя "Фінансавая асвета ў краінах СНД", арганізатарамі якой былі Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі.
20.09.2017 супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці правялі чарговае адукацыйнае мерапрыемства для вучняў 6 "Б" класа ДУА "Гімназія №1 г. Брэста".
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці сумесна з каналам "Беларусь 4 Брэст" праводзяць ужо традыцыйную фінансавую віктарыну, прысвечаную пачатку навучальнага года.
Канферэнцыя высокага ўзроўню па праекце Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у галіне фінансавай асветы ў краінах Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) адбудзецца ў Мiнску 19 верасня 2017 года.