Біяметрыя – гэта навука, якая вывучае спосабы вымярэння розных параметраў чалавека з мэтай устанаўлення падабенства або адрознення паміж людзьмі і выдзялення аднаго канкрэтнага чалавека з мноства іншых людзей.

Слова "біяметрыя" перакладаецца з грэцкай мовы як "вымярэнне жыцця". Біяметрычныя дадзеныя – гэта звесткі, якія характарызуюць фізіялагічныя асаблівасці чалавека, на аснове якіх можна ўсталяваць яго асобу: лічбавая фатаграфія, адпячаткі пальцаў, малюнак абалонкі вока і іншыя біяметрычныя персанальныя дадзеныя.

Вылучаюць два тыпы біяметрычных параметраў:

- статычныя – заснаваныя на фізіялагічнай (статычнай) характарыстыцы чалавека: унікальнай характарыстыцы, дадзенай яму ад нараджэння і неад'емнай ад яго (ДНК, адпячаткі пальцаў, геаметрыя рукі, вочы і іншае);

- дынамічныя – заснаваныя на паводніцкай (дынамічнай) характарыстыцы чалавека: пабудаваныя на асаблівасцях, характэрных для чалавека ў працэсе якога-небудзь дзеяння (подпіс, паходка, дынаміка набору тэксту, голас і іншае).

Біяметрычныя тэхналогіі сёння актыўна інтэгруюцца ў фінансавую сферу для абароны кліентаў ад злачынцаў. Для таго, каб вызначыць, што гэта менавіта вы, а не іншы чалавек збіраецца скарыстацца грашыма, зараз праграма аналізуе адпячаткі пальца, гаворку чалавека, твар параўноўваецца з фатаграфіяй з пашпарта. Адных пароляў для абароны грашовых сродкаў сёння ўжо недастаткова. Бо імя карыстальніка і пароль можна перадаць іншай асобе, згубіць і г.д.

Укараненне і выкарыстанне біяметрычных тэхналогій у фінансавай сферы спрашчае фінансавыя аперацыі: пакупкі, грашовыя пераводы і аплата паслуг становяцца лёгкімі і хуткімі.

Біяметрыя таксама будзе карыснай у экстранных сітуацыях. Так, у Японіі пасля разбуральнага зямлятрасення і цунамі ў сакавіку 2011 года шмат людзей страцілі ўсе, у тым ліку  банкаўскія карты і дакументы. Яны вымушаны былі праходзіць праз доўгія працэдуры ідэнтыфікацыі асобы, каб зняць грошы са сваіх рахункаў. Пасля гэтага ў краіне стварылі адзіную біяметрычную сістэму, якая выключае такую праблему.

Біяметрычныя тэхналогіі працуюць, асноўваючыся на наступных аперацыях:

- запіс / здымак – фізічны або паводніцкі ўзор здымаецца сістэмай, у тым ліку падчас працэсаў ідэнтыфікацыі і праверкі;

- вылучаецца / атрымліваецца біяметрычны ўзор – унікальныя дадзеныя здабываюцца, апрацоўваюцца і ператвараюцца ў матэматычны код, і ствараецца шаблон;

- параўнанне - шаблон параўноўваецца з прадстаўленым падчас правядзення аўтэнтыфікацыі / ідэнтыфікацыі ўзорам;

- супадзенне / несупадзенне – вынік аб супадзенні біяметрычных узораў.

Больш падрабязна пра тое, як біяметрыя выкарыстоўваецца ў сферы фінансаў, можна даведацца з адукацыйнай прэзентацыі, распрацаванай Канфедэрацыяй лічбавага бізнесу ў рамках работы па павышэнні фінансавай граматнасці.

Прэзентацыю можна спампаваць тут.