RSS-канал
24.01.2023

Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік аб супергероі (вядомым або прыдумаць уласнага), надзяліўшы яго адной або некалькімі "суперсіламі" фінансавай граматнасці. Рэкамендуемая працягласць відэароліка – 3 хвіліны.

26.12.2022

У Беларусі значэнне індэкса фінансавай граматнасці, які адлюстроўвае фінансавыя веды, практычныя навыкі, устаноўкі і паводзінскія схемы насельніцтва, павялічылася на 4,4 п. п. у параўнанні з 2020 годам і склала 44,3%.

15.12.2022

У Нацыянальным банку 15 снежня 2022 года адбыўся фінал штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

12.12.2022

Прапануем азнаёміцца з тэставымі заданнямі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці 2022 года.

09.12.2022

Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны па выніках яе фінальнага этапу, які адбыўся 9 снежня 2022 г. у Нацыянальным банку.

10.10.2022

У рэспубліцы прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай, сярэдняй, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

05.09.2022

Нацыянальны банк аб’яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы

02.09.2022

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2022 года.

28.03.2022

Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", прымеркаванага да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь з 21 па 27 сакавіка 2022 года Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

24.01.2022

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік на тэму разумнага (рацыянальнага) запазычання. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – 3 хвіліны.