Аднак нават калі вы адказна падыходзіце да сямейнага ці асабістага бюджэту, пры атрыманні крэдыту прадбачыць усё немагчыма. У жыцці ўсялякае бывае - страта працы, з'яўленне новага члена сям'і і іншыя акалічнасці, якія патрабуюць дадатковых незапланаваных выдаткаў.

Галоўным чынам у крэдытнае рабства трапляюць людзі, каторыя або бяздумна бралі крэдыты, або проста не задумваліся аб тым, ці хапае ім даходаў на штомесячныя плацяжы, спадзеючыся “наўдачу”.

Як не патрапіць у крэдытную кабалу

Вось правілы, якія дапамогуць вам знізіць рызыку траплення ў крэдытную пастку:

- перад паходам у банк, мікрафінансавую арганізацыю ці гандлёвы цэнтр, дзе могуць аформіць спажывецкі крэдыт, не разлічвайце абавязкова нешта ўзяць, бо на эмацыйным узроўні гэта ўжо будзе заява аб куплі.

- ні ў якім выпадку нельга браць крэдыт спантанна, пад уплывам эмоцый ці паддаўшыся угаворванням. Перш чым браць крэдыт, падумайце, ці сапраўды ён вам патрэбен. Можа, прасцей крыху пачакаць і назапасіць патрэбную суму?

- доўгатэрміновыя крэдытныя рашэнні павінны прымацца на рацыянальным, а не эмацыйным узроўні. Вы павінны кіравацца прынцыпам "магу" ці "не магу", а не прынцыпам "хачу-не хачу". (!) Калі ваша «магу» ў будучыні можа ад вас не залежаць, ад крэдыту лепш устрымацца.

- не бярыце крэдыт у першым напатканым банку: азнаёмцеся з умовамі крэдыту, параўнайце іх з іншымі банкамі і выберыце для сябе найбольш выгадныя варункі. Пажадана, перш чым браць крэдыт, пагаварыць з праверанымі людзьмі, якія ўжо бралі і пагашалі крэдыт там, дзе вы яго збіраецеся аформіць.

- прачытайце ўвесь тэкст крэдытнага дагавора, колькі б часу гэта ні заняло. Удакладніце ўсе незразумелыя месцы. Пры выбары крэдыту звярніце ўвагу на працэнтную стаўку, памер штомесячнага плацяжу па крэдыце, а таксама на дадатковыя ўмовы крэдытавання.

- параўнайце варыянты пагашэння крэдыту. Падлічыце, колькі грошай вы атрымаеце, колькі выдаткуеце на звычайныя патрэбы і колькі у вас будзе на пагашэнне. Старайцеся прытрымлівацца правіла: выплаты па крэдыце не павінны перавышаць 30% вашага даходу або даходу вашай сям'і.

- ні ў якім выпадку не бярыце новы крэдыт, пагасіўшы адзін ці два асноўныя плацяжы па ранейшым крэдыце. Вы зробіце толькі горш і створыце ўласную крэдытную піраміду, з якой будзе вельмі складана выблытацца.

Такім чынам, уменне прымаць рашэнні, лічыць і планаваць асабісты або сямейны бюджэт, разуменне асноўных умоў крэдытнай дамовы і разуменне таго, адкуль вы возьмеце грошы на пагашэнне крэдыту, зберажэ вас ад траплення ў крэдытнае рабства.

Вырашаем праблему непасільных даўгоў

Лепш, вядома, не пападаць у пазыковую яму і не выбірацца з яе. Але калі вы ўсё ж патрапілі ў крэдытнае рабства ці ўжо сталі крэдытазалежным, то вам абавязкова трэба як мага хутчэй стаць свабодным чалавекам.

Першае, што трэба зрабіць, - скараціць свой сямейны ці асабісты бюджэт. Вызначаем асноўныя даходы і выдаткі, структуру сямейнага бюджэту, магчымыя шляхі эканоміі.

Пошук дадатковай крыніцы даходу таксама з'яўляецца важным чыннікам выхаду з крэдытнай кабалы. Паразмаўляйце са сваякамі ці сябрамі, магчыма, яны змогуць дапамагчы вам у цяжкай сітуацыі.

Затым мы разглядаем усе крэдытныя дагаворы. Уважліва прачытайце іх умовы. Правяраем, ці можна зменшыць плацяжы па дагаворах, напрыклад, некаторыя банкі, у выпадку своечасовага пагашэння крэдыту за пэўны перыяд часу, могуць прапанаваць знізіць працэнтную стаўку.

Датэрміновае пагашэнне найбольш дарагіх крэдытаў - таксама адзін са спосабаў выйсці з крэдытнага рабства і істотна зэканоміць сродкі, якія накіроўваюцца на пагашэнне доўгу. Гэта азначае, што мы выбіраем крэдыт з самай высокай працэнтнай стаўкай і стараемся пагасіць яго як мага хутчэй. Магчыма, для гэтага трэба будзе пайсці ў банк і напісаць заяву на датэрміновае пагашэнне.

Калі грошай на пагашэнне крэдыту не хапае, можна паспрабаваць рэструктурызацыю крэдыту. Гэта азначае падаўжэнне тэрміну крэдыту, тым самым памяншаючы штомесячны плацеж.

Звыйчайна банкі спрабуюць пайсці насустрач кліенту і заключыць дадатковае пагадненне да крэдытнага дагавора з новымі ўмовамі крэдыту. Але не забывайце: ніводны банк не падоўжыць крэдыт на вельмі вялікі тэрмін. Банк абавязкова праверыць вашы даходы і крэдытныя абавязацельствы і, зыходзячы з вашых даходаў, усталюе новыя варункі пагашэння крэдыту.