Вызначаны пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў
Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў вызначаны 15 снежня 2017 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
Першае месца па выніках фінальнага этапу алімпіяды заняў Чыгвінцаў Кірыл (сярэдняя школа № 38, г. Гомель). Пераможца атрымаў дыплом I ступені і планшэт у якасці каштоўнага падарунка. Дыпломам II ступені і смартфонам узнагароджана Папруга Алена (Рассветаўская сярэдняя школа, Гомельская вобл.), дыпломам III ступені і фотаапаратам – Сяроў Юрый (сярэдняя школа № 95, г. Мінск).
У 2017 годзе ў алімпіядзе прыняла ўдзел рэкордная колькасць школьнікаў – каля 32 тыс. Пашырыць кола ўдзельнікаў у мерапрыемстве дапамагло ўвядзенне дадатковага пачатковага этапу, да якога далучыліся больш за 2 300 школ, або тры чвэрці з тых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што дзейнічаюць у Беларусі. Раней алімпіяда праводзілася ў тры этапы (раённы (гарадскі), абласны (Мінскі гарадскі) і рэспубліканскі), а колькасць удзельнікаў, напрыклад у 2016 годзе склала каля 5 тыс.
Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2014 года. Алімпіяда з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная мэта алімпіяды – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё новых форм прафарыентацыйнай работы.
КУРСЫ валют |
17.02.19 | 18.02.19 |
EUR Еўра | 2,4432 | 2,4432 |
USD Долар ЗША | 2,1666 | 2,1666 |
RUB 100 Расійскіх рублёў | 3,2497 | 3,2497 |
Кошык валют (USD, EUR, RUB) | 0,2718 |
Навіны
Юны фінансіст
1 лістапада 2018 года Асацыяцыя беларускіх банкаў і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі правялі конкурс па фінансавай граматнасці "Юны фінансіст" сярод дзяцей супрацоўнікаў банкаў Рэспублікі Беларусь.
Актуальная інфармацыя
Даследаванне "Развіццё дзейнасці па павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь: аналіз і перспектывы"
У працы прааналізаваны даследаванні па фінансавай граматнасці і доступу да фінансаў у Рэспубліцы Беларусь.