Дарагія сябры!

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі 8 - 11 класаў падчас Міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 25 па 31 сакавіка 2019 г.

Традыцыйна ў рамках Global money week ва ўсім свеце адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці маладога пакалення. Прапануем падтрымаць правядзенне Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі шляхам арганізацыі ў названы перыяд ва ўстановах адукацыі заняткаў для маладых людзей па тэме цэнавай стабільнасці.

Таксама прапануйце любыя іншыя тэмы, якія дазволяць маладым людзям лепш арыентавацца ў свеце фінансаў. Інфармацыю аб праведзеных мерапрыемствах чакаем да 10 красавіка 2019 года на e-mail press@nbrb.by (кароткае апісанне мерапрыемстваў, фатаграфіі) для  абагульнення інфармацыі і напраўлення яе ў штаб-кватэру Міжнароднай арганізацыі фінансаў дзяцей і моладзі, а таксама размяшчэння на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва www.fingramota.by.

Скачаць прэзентацыю "Грошы, інфляцыя, цэнавая стабільнасць" можна тут.

Вось некалькі слайдаў з прэзентацыі: