;
Каштоўная папера
гэта дакумент, які засведчвае маёмасныя і немаёмасныя правы на валоданне актывам і (або) атрыманне даходу.
Кіраванне рызыкамі
гэта набор метадаў і правілаў для таго, каб знізіць магчымыя страты ў працэсе інвестыцый.
Крэдыт
(ад лац. Сreditum - пазыка, доўг) грашовыя сродкі, прадастаўленыя банкам іншай асобе (крэдытаатрымальніку) на пэўны тэрмін і за ўстаноўленую плату.
Крэдытная гісторыя
звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па крэдытных здзелках.
Крэдытны дагавор
гэта пісьмовае пагадненне паміж банкам і чалавекам, які бярэ крэдыт. Дагавор вызначае ўмовы выдачы і вяртання грошай і падпісваецца абодвума бакамі.
Крэдытны скорынг
гэта сістэма прысваення балаў суб'екту крэдытнай гісторыі, якая паказвае здольнасць крэдытаатрымальніка пагасіць прадстаўлены яму крэдыт.