;
Лізінг
фінансавая паслуга па набыцці лізінгадаўцам ва ўласнасць маёмасць з мэтай яе наступнага прадастаўлення за плату ў часовае валоданне і карыстанне лізінгаатрымальніку. Лізінг - слова англійскага паходжання, вытворнае ад дзеяслова lease - браць і здаваць маёмасць у часовае карыстанне.
Лізінгаатрымальнік
юрыдычная або фізічная асоба, якой у адпаведнасці з дамовай лізінгу прадастаўляецца ў часовае валоданне і карыстанне прадмет лізінгу.
Лізінгадаўца
лізінгавая арганізацыя, якая паводле дамовы лізінгу набывае ва ўласнасць маёмасць з мэтай яе наступнага прадастаўлення ў якасці прадмета лізінгу і дае гэтую маёмасць за плату ў часовае валоданне і карыстанне лізінгаатрымальніку.